vovansystems ([info]vovansystems) wrote,
@ 2005-11-25 19:46:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:lyrics, politics

частушкі ўнівэрскія
«у Брусэль я захацела
ў Задзіночаньне ўступіла
у ЭСІБ мяне абралі
ну а тут замардавалі!

я тры дні была ў эўропе
дэканат быў ў поўнай **пе
як прыперлась на радзіму
дэканат наліў "энзіму"

памажыця ж, мае браткі,
мне нархоз быў замест маткі!
а за зьнешнія стасункі
запіхнулі ў пастарунк
і»

я пра ўсё скажу адкрыта
і нічога не схаваю —
заступіцца неадкрыта
за дзяўчыначку я раю:

адпісаць лісты Шымову
пакрычэць на іхнім сайце
але я вам не жадаю
выць зь плякатам у дэканаце

тым, хто не чытае навіны нагадаю, што дзяўчынку, якую абралі легітымнай сябрай Рады буржуйскаэўрапейскай арганізацыі загніваючых капіталістых па правох студэнтаў ЭСІБ (значная пасада) выключылі з нархоза за тое, што яна прагуляла 3 дні без паперкі ў дэканаце (у Эўропе была, калі яе абіралі). вядома, гэта зроблена па палітычных мэтах. А вось дэкан Мішкевіч, кажуць, заступіўся, таму атрымаў выговорпрацяг дыскусьсіі

[info]razumni — ты следующий!




(Post a new comment)


[info]pryvid
2005-11-25 10:31 am UTC (link)
не разумею тваёй гіроні...
справа ня ў тым, што дзеўчына ехала-не ехала за грантам...
справа ў тым, што (калі карыстацца лёгікай Мінадукацыі і Шымава) студэнт ня мае права выехаць за мяжу, не папярэдзіўшы свой дэканат...
прычым, у свой час у БДЭУ мяне не было 10 дзён (быў на канфэрэнцыі ў Польшчы) - і ніхто мне нават слова не сказаў...
маўчу пра тое, што нават пасьля таго, як са мною ў кабінэце нам. дэкана размаўляў Іван Іванавіч - мне ні слова не сказалі на маім факультэце...

(Reply to this)(Thread)


[info]kurt_bielarus
2005-11-25 10:51 am UTC (link)
згодны з прывідам.

(Reply to this)(Parent)


[info]vovansystems
2005-11-25 11:01 am UTC (link)
Не правы чалавека – галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае “правоў чалавека” пад акупацыяй

калі выпускаюць гэтыя дыкрэты (НПА якія маюць моц закона), ніхто нічога не кажа, а калі раптам пачынаюць рэпрэсьсіі згодна з прынятымі НПА, пачынаецца вэрхал… а дзе ўсе былі раней, калі гэта ўсё падпісвалася і прымалася? А зараз, людзі дзейнічаюць адпаведна літары закону (ці ствараюць бачнасьць гэтага) і нашае студэнцтва не ўступіцца за спадарыню Хому — «выпендрилась, получила». А пра дакуманты — шукайце тэксты дырэктыў і г.д., я думаю там так і ёсьць — русским по белому.

чалавека мне вельмі шкада, але да чаго яна рыхтавалася? чаго чакала?

ёрнічаю я з тае нагоды, што нібыта нехта чакаў нечага іншага ў такіх сітуацыях і ўсе абурыліся і зьдзівіліся. гэта штодзённая практыка. і калі масштабы стануць сапраўды значнымі, можа тады нешта зварухнецца ў сьвядомасьці студэнтаў, а пакуль што трэба вельмі асьцярожна сябе паводзіць (калі сапраўды трымаецеся за ўнівэр) і больш нічога.

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]pryvid
2005-11-25 03:42 pm UTC (link)
ведаеш, папулісцкія лёзунгі, якіх багата ў КХП БНФ і асабіста ў Зянона - рэч добрая...
але толькі да таго моманту, покуль яны не становяцца адзінымі ў арсэнале палітыка...
бязьмерна паважаю Зянона за тое, што ён зрабіў для Бацькаўшчыны, але нельга жыць усё жыцьцё аднымі Курапатамі...
кожны чалавек, кожная грамадзкая зьява, кожная палітычная сіла з часам разьвіваюцца, мяняюцца...
КХП ж засталася ў 1989 годзе...
нажаль...
і тыя тысячы ўлётак, падпісаныя "Беларускім вызвольным рухам", што раскідваюцца па паштовых скрынях, не на ёту не зьмянілі й ня зьменяць становішча...
каб скінуць акупацыю трэба, найперш, скінуць галоўную марыянэтку акупантаў...
а паасобку ані Мілінкевіч, ані Пазьняк, ані Лябедзька нічога не зробяць...

пратэставаць супроць кожнага дзякрэта...? а сэнс...? дзе набраць неабходную колькасьць пратэстуючых...?

(Reply to this)(Parent)


[info]ellen_k
2005-11-25 10:38 am UTC (link)
звиздец, блин...
не страна, а концлагерь...

(Reply to this)(Thread)


[info]slaver_be
2005-11-25 12:08 pm UTC (link)
Вяртайся да нас :)

(Reply to this)(Parent)(Thread)


[info]vovansystems
2005-11-25 12:11 pm UTC (link)
ГУЛАГ ждёт!

(Reply to this)(Parent)


[info]ellen_k
2005-11-25 02:50 pm UTC (link)
угу... ждите...

(Reply to this)(Parent)


Create an Account
Forgot your login?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…