| vovansystems ( @ 2005-06-16 20:37:00 |
| Current mood: | нешта даўно ня посьціў вершыкаў.. |
| Current music: | Zet - Анёл |
Табе
найпрыгажэйшая у сьвеце
ды мне шкада, што не мая..
адна з крыламі на плянэце,
і безь цябе і я - не я
ты маеш позірк як ў анёлаў,
і босскі голас маеш свой..
і як прамень зіхоткі сонца,
штораз зьнікаеш перад мной..
а я стаю/сяджу - няўмею
кавалак думкі абгрануць
у мовы, хай чужой, тканіну,
каб момант крыху працягнуць..
(с) VovansystemS
ЗЫ за пакінутыя камэнтары я буду вельмі ўдзячны. калі вам сапраўды спадабалася, не лянуйцеся - націсьнеце пімпачку.. :)