| сёння |
[23 Jul 2008|06:51pm] |
**
Усе прадзюсары -- сволачы, але бываюць дні, калі пра гэта забываеш.
**
|
|
| чытаю і перачытваю |
[23 Jul 2008|06:07pm] |
**
Няма ў рускіх пісьменніка, які б не любіў людзей так, як Чэхаў. Наскрозь бачыў...
**
|
|
| і сёння, як заўсёды |
[23 Jul 2008|05:29pm] |
** УГА і ЛЮКА, а потым – мульцік.
**
|
|
| перапіс |
[22 Jul 2008|06:19pm] |
**
“Плошча Калініна”, аўтобусны прыпынак… А хто такі гэты бронзавы барадаты мужчына ў палітоне? Думаю, што моладзь не ведае. Чаму ён стаіць на пачэсным месцы, што ён зрабіў для Беларусі добрага? А колькі такіх другарадных помнікаў па гарадах і мястэчках – не злічыць. Свярдловы, Куйбышавы, Дзяржынскія, Чапаевы, Леніны ў самых разнастайных пазіцыях і самых неверагодных памераў, Марксы-Энгельсы… Нашто яны стаяць? Каму яны трэба? Якія яшчэ помнікі трапляюцца на вочы?
**
|
|
| шкло |
[22 Jul 2008|12:30pm] |
**
А калі знішчыць люстэркі – жанчыны перастануць выходзіць на вуліцу?
**
|
|
| 22 ліпеня |
[22 Jul 2008|12:27pm] |
** Над мокрай травой мятлік белы порхае… Як бессмяротны.
**
|
|
| пазітыў |
[22 Jul 2008|09:31am] |
**
Напішыце хоць што-небудзь прыемнае... Зараз пачне працаваць перфаратар, па лесвіцы цягнуць чорны дрот. я не паспеў дапісаць тэкст пра ... пачалося!!!!!!!
**
|
|
| вера |
[21 Jul 2008|11:14am] |
** Калі я вучыўся ў школе, то цяжка было сказаць: “Я ВЕРУ Ў БОГА!”. Сёння цяжка сказаць: “Я НЕ ВЕРУ Ў БОГА!”. А што адбылося за трыццаць пяць гадоў?
**
|
|
| ад прадзедаў спакон вякоў... |
[20 Jul 2008|09:46pm] |
**
Прачытаў сёння пост свайго фрэнда пра сіцечка. http://artbrus.livejournal.com/ Там жа быў і стары габрэйскі анекдот пра таемны рэцэпт запарвання смачнай гарбаты – “Не шкадуйце, габрэі, запаркі”. Адбудаваўся асацыятыўны шэраг. Сіцечка. Астап Бэндар. Яго развагі пра марнасць жыцця. Пра тое, што няма ў яго вучняў, што не стварыў ён рэлігію-вучэнне. Не ашчаслівіў чалавецтва… Злавіў сябе на думцы, што ў мяне няма ніякага таемнага рэцэпта, якім я магу падзяліцца -- ашчаслівіць дачку… Нават, няхай сабе і такога банальнага.
Цікава, а хто небудзь ведае такія рэцэпты, атрыманыя ў спадчыну.
**
|
|
| ХАРМС |
[20 Jul 2008|11:23am] |
** Мой сусед, амаль дзевяностагадовы адстаўны палкоўнік, піша кнігу “Бессмяротны подзіг”. Часам тэлефануе мне, каб параіцца па “літаратурных пытаннях”. Даводзіцца выслухоўваць старога чалавека. Пра Данііла Хармса, вядома ж, былы палкоўнік не ведае.
“Я прыехаў на сваім “Масквічы” ў наша ракетна-зенітнае вучылішча і прывёз латэрэйныя квіткі. На КПП мяне прапусцілі. Заходжу ў штаб, адкрываю дзверы… А за дзвярыма стаіць маршал. Я шчоўкнуў абцасамі, адрапартаваў. -- Таварыш галоўнакамандуючы войскамі супрацьпаветранай абароны Савецкага Саюза, падпалкоўнік Дуброўскі! Прыбыў, каб распаўсюджваць сярод курсантаў і афіцэраў вучылішча латэрэю!” -- Як ідзе распаўсюд у маім войску. -- Лепш за ўсіх, таварыш маршал! -- Так трымаць, падпалкоўнік. А праз два тыдні маршал Бірузоў загінуў у Югаславіі. Разбіўся на самалёце. У нейкую гару самалёт уплішчыўся. Прыгожы быў маршал. А можа мне гэтыя гісторыі пра маршалаў сабраць і зрабіць асобны раздзел у кніжцы?” Я параіў суседу зрабіць асобную главу “Маршалы”.
**
|
|
| * |
[19 Jul 2008|08:45pm] |
**
СТО АКВАРЭЛЬНЫХ МАЛЮНКАЎ 24.
**
Хто з нас хоць раз не бегаў з бацькам навыперадкі? Калі мне было восем, то бацька мне саступаў і дазваляў на колькі крокаў апярэдзіць сябе. Пасьля выдаваў стомленым і задыханым. Выціраў лоб, прычэсваў мяккія валасы, хваліў мой хуткі бег, задаволена смяяўся… Гадоў у дванаццаць я бег з апошніх сіл, а бацьку так і не здолеў апярэдзіць. Праўда перад гэтым ён адмаўляўся, бегчы не хацеў, хоць я ўгаворваў настойліва. Беглі мы з ім ад брамы да слупа. Было там адлегласці крокаў трыста. Бацька зноў апярэдзіў мяне на колькі крокаў. А праз два гады я яго перамог. Ён паглядзеў на мяне здзіўлена, як не верыў, ці як першы раз бачыў. Наступным ранкам прапанаваў зноў бегчы. Але тады я заўпарціўся. Ён паставіў на сцежку кошык, мы ішлі па грыбы, скінуў плашч, выцягнуў з кішэні сцізорык, зняў боты, а потым і кепку. Адмовіцца я не мог. Сталі мы плячо ў плячо. Ён нервова ўзмахнуў рукой і мы паляцелі. Моўчкі, бязгучна. Зноў я апярэдзіў крокаў на пяць. Бывае, калі згадваю той імклівы бег, то і шкадую, што не паддаўся, не саступіў, не дазволіў яму яшчэ пару гадоў адчуваць сябе маладым і дужым.
**
|
|
| вясёлы будаўнік |
[18 Jul 2008|10:46am] |
**
ЗА СЦЯНОЙ ЗАПРАЦАВАЎ ПЕРФАРАТАР!!! Я ВЫДАЛІЎ 50 (пяцьдзесят) ФРЭНДОЎ! Калі ён папрацуе яшчэ тры дні, то ...
**
|
|
| "траянскі конь" |
[18 Jul 2008|10:03am] |
**
Памятаеце гісторыю пра горад Трою? Памятаеце, як доўга не маглі захапіць грэкі горад-крэпасць. Цар Ітакі прыдумаў вялікага каня (траянскі конь, як вірус), з яго дапамогай і трапіў за непадступныя сцены… Але я згадаў гэтую гісторыю для іншага. На яе прыкладзе відаць, што для гісторыі не так іважна, на чыім баку была праўда. Хто лепшы – абаронцы той знакамітай Троі, ці Адысей са сваімі сябрамі. Застаюцца ў гісторыі адно подзвігі. Застаюцца героі. Пройдзе яшчэ тысяча гадоў і час пасцірае розніцу паміж захопнікамі Беларусі, абаронцамі, калабарантамі… Застануцца толькі подзвігі, толькі ўчынкі… Знікнуць, забудуцца матывы, якімі кіраваліся змагары, а дзеянні – будуць жыць. Гэта сёння для мяне фашысты і ёсць – фашысты, а тыя, хто з імі змагаўся -- героі… Супрацоўнікі ЧК, НКУС, КДБ – змагаліся з “ворагамі”… А праз тысячу гадоў знікнуць назвы арганізацый, а застануцца толькі?… Правільна! Застануцца героі і тыя, хто расказаў пра іх. Гамер і Траянскі конь – назаўжды.
**
|
|
| кніжкі |
[18 Jul 2008|08:40am] |
**
У кнігарні могуць стаяць новыя кніжкі на новых паліцах. Калі ж бачу новыя шафы з новымі кніжкамі ў кватэры, то разумею, што гаспадар -- ідыёт.
**
|
|
| крыўдна |
[17 Jul 2008|12:18pm] |
**
Заўважыў, што першымі выносяць з кватэры на сметнік: старыя газеты, стосы часопісаў і КНІЖКІ… (аказваецца, што для новага жыцця кніжкі – самае непатрэбнае)
**
|
|
| аверс і рэверс |
[16 Jul 2008|06:00pm] |
** Я зразумеў, што забіць чалавека ўдарам цяжкага малатка па галаве зусім не складана. Нават, калі забойца інтэлегентны пяцідзесяцігадовы літаратар, а яго вораг – трыццацігадовы ўсмешлівы вусаты будаўнік. Літаратара і будаўніка раздзяляе толькі сцяна. Літаратару трэба тэрмінова дапісаць сцэнарый і “скінуць” да 18.00. прадзюсару. Рабочаму, у суседняй кватэры, трэба да 18.00. зруйнаваць старую сцяну ў чатыры цагліны таўшчынёй. Абодва пры справе. Абодва спяшаюцца. Літаратар ціскае клавішы і набірае сказы. Усмешлівы рабочы ціскае пімпачку на сваім жахлівым перфратары і ўгрызаецца ў чырвоную цэглу. Ён трушчыць цэглу, яна сыплецца, ляціць долу. Кавалкі сцяны з грукатам падаюць, перфаратар верашчыць і вые… Літаратар вар’яцее – на лобе высыпаюць дробныя кроплі поту. І рабочы спяшаецца, нават пыл з вусоў няма калі сцерці. Магчыма, што потым скажуць, што матыў забойства – класавая нянавісць. Няхай гавораць. Літаратар хапае з шафы цяжкі малаток і бяжыць да дзвярэй суседняй кватэры.
**
|
|
| МУ-МУ |
[16 Jul 2008|12:03pm] |
**
Каб пра абарону Брэсцкай крэпасці напісаў сляпы Гамэр, то … Хто б ведаў студэнта Раскольнікава, каб не Дастаеўскі? Хто б ведаў падлеткаў: Рамэа, Джульету, прынца Гамлета? Хто б ведаў Хрыста, каб не апосталы-пісьменнікі?
Пералік можа быць доўгім- доўгім, як жыццё чалавецства… Толькі тое, да чаго дакранаецца мастак і застаецца… Астатняе гіне, ператвараецца ў лічбы, факты… (малацікавыя і малазмястоўныя)
**
|
|
| магія лічбаў |
[16 Jul 2008|11:36am] |
**
ПАРТВЕЙН 777. Напой, у васьмідзесятыя гады мінулага стагодзя, -- культавы, як абсент. Праўда, што для многіх тыя тры сямёркі далі не 21, а перабор.
Але з тых, хто партвейн не піў, і, ўвогуле, нічога не атрымалася.
**
|
|
| шкала каштоўнасцяў |
[15 Jul 2008|08:42pm] |
**
Сабака. Котка. Канарэйкі. Свой. Свая. Свае… У шкале каштоўнасцяў чалавека, у паўсядзёным жыцці, заўжды знаходзяцца паперадзе дзяржавы, краіны, улады. Я знарок не згадаў – дзяцей, жонку, бацькоў, сваякоў (гэтыя па-за канкурэнцыяй). І гэта – правільна.
**
|
|
| ідэнтыфікацыя |
[15 Jul 2008|09:50am] |
**
“ А што людзі падумаюць?”…
Вось фраза, якую найчасцей чуеш ад беларуса, з якой штодня даводзіцца сутыкацца… Не так і важна, што зробяць тыя людзі: суседзі, сваякі, супрацоўнікі, міністры, як тое, што яны пра цябе падумаюць… З гэтым беларус і жыве, гэтай філасофіяй кіруецца, ёй вызначае ўчынкі, і, нават, свае патаемныя намеры.
Я напісаў гэты пост. “А што людзі падумаюць?”
**
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
|
|
|
|