| Украінская глыбінка-2 |
[Aug. 25th, 2008|09:48 pm] |
Перамога веласіпедаў "Аіст" над гарадзкім транспартам:
 |
|
|
| Украінская глыбінка-1 |
[Aug. 25th, 2008|09:43 pm] |
Ня блытайце божы дар зь яешняю:
 |
|
|
| Магілёў - праекты |
[Jul. 20th, 2008|12:21 am] |
"Служение интересам и запросам "Заказчика", повышение благосостояния предприятия, а следовательно и каждого нашего работника - главная задача коллектива могилевского ЗАО СТРОЙПРОЕКТИНВЕСТ".
Калі гэтая езуіцкая карпарацыя дарвецца да рэалізацыі сваіх праектаў, то па колькасьці аб'ектаў хай-так на адзінку плошчы ў Магілёве пераўзыдзе Менск у 2 разы, а астатнія абласныя цэнтры - як мінімум у пяць!
 Рэканструкцыя будынка "Белтэлекама", вул. Піянэрская. Вельмі нават сымпатычна. ( іншыя праекты, 450 Кб...>>> ) |
|
|
| |
[Jul. 19th, 2008|12:35 am] |
 Наша Белараша, бля |
|
|
| |
[Jul. 4th, 2008|03:22 pm] |
ну вось толькі з'ехау ва украіну... любыя мае, напішыце, што ва усіх усё добра. |
|
|
| |
[Jun. 30th, 2008|05:33 pm] |
| [ | Current Location |
| | minsk | ] |
| [ | music |
| | yeah yeah yeahs | ] |

здыму двухпакаёвы рай з санвузлом і кухняй, альбо адзін пакой у 2-3-пакаёвай кватэры. можа ў каго што-небудзь такое як раз завалялася? |
|
|
| viasnaletto |
[May. 29th, 2008|02:13 pm] |
Дапісаў дыплёмную работу "Геаграфічныя зрухі сыстэмы сельскага расьляленьня Магілёўскай вобласць 1959-1999 гг.". Засталося абараніцца 10 чэрвеня - і я дыплямаваны спэцыяліст.
А пасьлязаўтра буду ў Львове. Вось тут:

Далей - па абставінах - альбо ў Карпаты, альбо на Чорнае мора. А такім быў Львоў 2 гады назад |
|
|
| комi iкc |
[Apr. 17th, 2008|08:08 pm] |
 ( +працяг ) |
|
|
| комі ікс |
[Apr. 17th, 2008|05:52 pm] |
 |
|
|
| зіна |
[Apr. 14th, 2008|01:09 am] |
 Сябра аддае пацучка Зіну. Пацучок проста цудоўны, мяркуйце самі: не храпіць, на гаспадара амаль ніколі ня пісаецца, не разборліва ў ежы, навучана піць піва. Забірайце, а то зь ëю будзе тое ж самае |
|
|
| трактарнае |
[Apr. 13th, 2008|08:15 pm] |
Віетнам, нацыянальная валюта - донг. На купюры 200 донгаў - трактар МТЗ-50, які выпускалі ў 1950-60-я гг.
 |
|
|
| футбол |
[Apr. 13th, 2008|06:50 pm] |
Учора Дынама Мн. - МТЗ-РІПО 2:0. Ну і што, затое ў МТЗ прыемны лягатып і смачны гімн (2,1 Mb), ня горшы за "Мы беларусы...".
 |
|
|
| тыбэт |
[Apr. 12th, 2008|12:28 am] |
| [ | Current Location |
| | Менск | ] | Яшчэ трошкі і я перастану так любіць бедных тыбэтцаў. Кітаізацыя, акупацыя, вымушаная эміграцыя - рэчы непрыемныя абсалютна, але ператвараць алімпійскія цырымоніі ў палітычныя акцыі - трэш.
Забіваюць людзей у Самалійскім Дарфуры, у Заходняй Сахары, курды змагаюцца з туркамі і наадварот, у Бангладэш тысячы жанчын становяцца ахвярамі гвалту, а ў Паўднëвай Афрыцы кожны трэці хворы на СНІД.
Гэтым праблемам - сваë месца ў сродках масавай інфармацыі, міжнародных гуманітарных праграмах. А Алімпійскіх гульняў на ўсіх ня хопіць. |
|
|
| сярод затрыманых |
[Mar. 26th, 2008|12:18 am] |
Непрыемная навіна: сярод затрыманых на сёньняшнім мітынгу мае сябры Іра Янкялевіч vorchunishka, Міла Пестун lapa18, Любімава Таня, Ільля Богдан.
Іх прывезьлі ў РУУС Савецкага раёна, прыкладна а 23.00 перавезьлі на Акрэсьціна. Суд над затрыманымі - заўтра ў Судзе Савецкага раёна (Лагойскі тракт, 3). Пачатак - арыенціровачна а 10.00.
Прыходзьце, хто можа і калі можа (суд, думаю, працягвацца будзе доўга). На ўласным вопыце ведаю, наколькі важная падтрымка.
А ў Іры, між іншым, заўтра дзень народзінаў.
 Праезд - трамвай 1, 5, 6, 8, 11 да прып. Валгаградзкая.
Поўны сьпіс затрыманых - тут |
|
|
| у парыж! у аграгарадкі! |
[Mar. 10th, 2008|01:08 am] |
 |
|
|
| weather |
[Mar. 10th, 2008|12:45 am] |
Цудоўнае надвор'е.
Бачыў сëньня знаëмага, Матвея. Ëн працуе ў Белгідраметэацэнтры пасьля геафака, стварае метэакарты і метэазводкі. Зрабляе Br720 тыс. Думаю, было б нядрэнна, калі б яго ведамства паабяцала +15С на ўвесь наступны тыдзень. |
|
|
| www.tumash.com |
[Feb. 29th, 2008|02:25 am] |
|
Google знаходзіць усë. Нават такое - www.tumash.com. |
|
|
| ENGLISH SPEAKING UNION: NEW HORIZONS, NEW FRONTIERS |
[Feb. 25th, 2008|05:15 pm] |
Добры конкурс. Для англамоўнай моладзі - магчымасьць самым цікавым чынам правесьці наступныя выходныя. Распаўсюд інфармацыі вітаецца.


Аб’яўляецца набор на першы адборачны тур міжнароднага конкурсу аратарскага мастацтва «English-Speaking Union: New Horizons, New Frontiers». Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў (на 9 траўня 2008 года), якія валодаюць ангельскай мовай. Першы тур адбудзецца 2 сакавіка ў абласных цэнтрах рэспублікі. Удзельнікам кампенсуюць затраты на праезд.
Па выніках першага тура будуць абраныя ўдзельнікі другога тура, які адбудзецца 9 сакавіка ў Мінску. Пераможцы атрымаюць магчымасць прадставіць Беларусь на фінале ў Лондане.
Запісацца для ўдзелу ў першым адборачным туры, атрымаць кансультацыю па пытаннях спаборніцтва можна з 9.00 да 21.00 па нумарах:
Тэл. 724-39-12 (Ірына) Тэл. 779-27-45 (Таццяна) Тэл. 648-96-31 (Марыя)
Колькасць удзельнікаў абмежавана!
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліке Беларусь
Дадатковая інфармацыя на афіцыйным сайце: www.esu.org. |
|
|
| мэтэаралëгія |
[Feb. 23rd, 2008|02:52 am] |
|
ня ведаю, як у вас, а ў нас фігачаць маланкі і грыміць гром. і толькі не кажыце мне, што гэта мінабароны праводзіць сакрэтныя вопыты альбо ляснулася БелКА-2. |
|
|
| |
[Jan. 8th, 2008|03:11 am] |
Дзівакі, якіх я сустрэў у гэтыя выходныя: - Дзядзька ў цягніку, які раптоўна падскокваў і крычаў: "Фашысты! Уберите ток! Уйди крыса! Что ты лезешь в половой член?! Он дан для жены! А вы лезете током!"; - Хлопец зь няскладнай мовай на мінск-бай. |
|
|
| |
[Jan. 8th, 2008|03:02 am] |
Рэчы, якія зьдзівілі мяне ў гэтыя выходныя: - тое, што канцэрт "Палаца" ў Магілёве праходзіў у цэнтры горада і рэклямаваўся смс-камі ад імя МТС; - тое, што ў мяне ёсьць чацьвераюрадная ўнучка; - навагодні аганёк па ОНТ. |
|
|
| ільготы |
[Dec. 21st, 2007|03:27 pm] |
На маім прыпынку спыняюцца тралейцбусы 56, 37, 46. У апошніх двух ніколі не бывае кандуктараў. Заўважыў, што апошнім часам колькасьць пасажыраў сталага і студэнцкага веку значна прыбавілася - усе яны раптам перадумалі езьдзіць за поўны кошт на 56-ым тралейбусе.
*** Заходжу сёньня ў тралейбус а цётачка, якая выходзіць, працягвае мне свой прабіты талён: "Малады чалавек, вазьмі". |
|
|
| а ў магілёве будуюць |
[Dec. 16th, 2007|09:15 pm] |
ратушу

гіпермаркет гіпа
 |
|
|
| tv |
[Dec. 15th, 2007|10:55 pm] |
| [ | Current Location |
| | Mahiliou | ] |
| [ | music |
| | Mattafix | ] | вось, што я сёньня бачыў, рабяты:
 |
|
|
| Kulturmomente-2007 |
[Dec. 1st, 2007|08:56 am] |
Сяджу і думаю: і варта было ўсю ноч ня спаць, каб усё адно спазьніцца на першую пару (а 8.15).
Учора ў нас на факу праходзіла Міжнародная канфэрэнцыя "Мастацтва і прастора: Менск - Бэрлін". Даклады на тэму дызайну і сучаснай архітэктуры. Дакладчыкі - дызайнэры і архітэктары зь Беларусі і Нямеччыны. Сярод прысутных - пасол Нямеччыны.
Сёньня аб 11-й - сустрэча каля ратушы. Экскурсію па горадзе ладзяць Юры Камісараў (галоўны архітэктар Мінскпраекта) і Міхаіл Гаўхфельд (галоўны архітэктар праектаў, Мінскпраект). Пасьля пар рву туды. |
|
|
| Гомель |
[Nov. 23rd, 2007|03:48 pm] |
У нядзелю буду ў Гомелі. Абсалютна загадкавая дзіра на карце Беларусі. Рэзюмэ стэрэатыпаў пра Гомель: радыяцыя, бандыцкі раён "Гомсельмаш", вуліцы поўныя неанацыстаў, палац Паскевічаў, графіці на наберажнай р. Сож. Між іншым, у чарговы раз ацаніў зручнасьць www.rw.by і www.minsktrans.by пры складаньні маршруту. |
|
|
| the дзень |
[Sep. 26th, 2007|05:45 pm] |
З to do list'a выкрэсьліваем яшчэ адну справу: cёньня рэалізавалася даўняя мара па наведваньні Чабурэчнай на Валадарскага - у гэтым будынку ні многа, ні мала ў 18-тым годзе БНР абвяшчалі. Установа далікатная і дастаткова прыемная, з выбарам піваса ў межах 1450-2700.
А потым мой квартырант абяцаў сёньня прывесьці бабу, таму дадому я не паехаў. Паехаў да ta_vie.
З унівэрам неяк тугавата. Пакуль я думаю, як бы мне напісаць працу па летняй практыцы - усе ўсё напісалі і здалі. У мяне стаіць няяўка. Што гэта пацягне за сабой - не вядома.
Карацей, рэбя, усіх вас люблю, cустрэнемся на Байкануры. |
|
|
| вдох-выдох |
[Aug. 26th, 2007|09:53 pm] |
 |
|
|
| трафарэт |
[Aug. 21st, 2007|12:51 am] |
 |
|
|
| магчыма сэнсацыя |
[Aug. 21st, 2007|12:38 am] |
Самка Гадзілы ў Магілёве:
 |
|
|
| |
[Aug. 20th, 2007|09:46 pm] |
| [ | Current Location |
| | Магілёў | ] |
| [ | music |
| | тостер | ] | Сядзелі сёньня з oldmah над абрывам Дняпра, афігеваючы ад вышыні і адкрытай пэрспэктывы. І падумалі: "як мала часам трэба для шчасьця". А потым падумалі, што: "часам трэба вельмі шмат". ... але канкрэтна зараз патрэбна зусім няшмат. чорт! |
|
|
| 6 жніўня |
[Aug. 6th, 2007|11:46 pm] |
А ўчора, між іншым, такі дзень быў: 1. Скарына надрукаваў сваю першую кнігу (1517) 2. Амэрыкан эйрфорсэс бамбілі Хірасіму (1945) |
|
|
| будзьздароў |
[Aug. 6th, 2007|08:47 pm] |
Паламаўся. Атруціўся: трэці дзень як ня свой – вароціць страўнік, кружыць галаву. Піць сырую ваду з калодзежу і есьці мяса ў летніх вандроўках я, напэўна, больш ня буду. Абяцаю. *** Пад канец тыдня буду, магчыма, у Менску. А ў пачатку наступнага – у Львове. |
|
|
| 34 |
[Jul. 30th, 2007|11:35 pm] |
Цяпер мультымэдыйны часопіс "34" (ён жа экс-CDmag, ён жа экс-СтуДумка) можна замаўляць праз пошту.
Скінуўшы на 34popis@gmail.com свой паштовы адрас (індэкс, горад, кватэру, дом, вуліцу і імя), вы зь вялікай доляй верагоднасьці будзеце атрымліваць усе новыя "34" у колькасьці 1 штука па пошце адразу пасьля зьяўленьня. Толькі па Беларусі. Ад атрымальнікаў – даць перапісаць 5-ці сябрам!
P.S Калі вы і так перыядычна чытаеце "34", то, плз, пакіньце гэтую опцыю тым, каму пакуль што ня так шанцавала! |
|
|
| back in USSR |
[Jul. 17th, 2007|03:22 pm] |
Калі вы чытаеце гэты пост, значыць я жывы і здаровы, а такасама значыць, што вандроўка стопам у Бэрлін - Гамбург - Амстэрдам і назад атрымалася. Таму: усім хто даваў парады, дасылаў смскі, тэлефанаваў, заказваў сувэніры, падвозіў у тым ці іншым накірунку - дзякуй. А я пакуль працягваю грэцца другі дзень на поўдні Беларусі. Памацаць, паабдымаць і гэ дэ можна будзе заўтра ў Баранавічах і Менску, пасьлязаўтра ў Магілёве.
Ну а фота, расповеды будуць.
 |
|
|
| long trip |
[Jul. 14th, 2007|12:18 am] |
| [ | Current Location |
| | berlin | ] |
| [ | music |
| | i´m a robot | ] | hamburg, bremen, amsterdam naviedanyja. zautra pakidajem berlin i usimi praudami i niapraudami rvemsia u Siniavokuju. |
|
|
| berlin |
[Jul. 7th, 2007|03:26 pm] |
10 chvilin ad hauptbahnhof 10 chvilin da brandenburger tor i 5 metrau da lee#shko.
aaa ööö! |
|
|
| а из нашего окна - 2 |
[Jun. 23rd, 2007|04:00 pm] |
 |
|
|
| а из нашего окна |
[Jun. 23rd, 2007|01:59 pm] |
 |
|
|