| Дзюндзя ( @ 2002-02-14 09:29:00 |
| Entry tags: | work zen |
Не талаковец
Сёньня падумалася, а што, калi-б характарыстыку не пiсалi ў асабовую справу, а выжыгалi на йлбе? Панкi тады, напэўна, спэцыяльна рабiлi-б сабе татуiроўку "Not a team player" - для эпатажу. Але карысталiся-б iншым колерам, каб iх ня зблыталi з сапраўднымi loser'амi.
Дарэчы, як перакласьцi "Not a team player" на беларускую? "Не талаковец"?