Home
Яўген / Jaŭhien [entries|archive|friends|userinfo]
Яўген / Jaŭhien

[ website | Фатаґрафіі на Flickr ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

chopped and edited. New York New York. [Кст. 15, 2008|04:14 am]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |Moonspell "Alma Matter"]

Я ня ведаю, што сказаў Глен Данзык, але мяне ўсё-такі выперлі з канцэрту Глена Данзыка. І няхай сам барабаншчык Moonspell быў маім хадатаям, але тоўстаму Глену, (о зорка, Філіп, бля, Кіркорафф!!), не хацелася, каб яго фатаграфавалі (ну, натуральна, хто захоча каб ягонае азызлае ды атлусьнеўшае рыла нехта фатаграфаваў як "твар ледзь ня бога хэві-мэтала??" Выперлі, каб перастаў фатаграфаваць. Галоўнае, тупарылы ахоўца сказаў: "давай сюды сваю батарэйку!!" Я ўжо пачаў сцаць, што прымусяць павыдаляць ранейшыя фоткі, ці забяруць флэшкі (О, я б ім кой чаго паказаў, канешне!) але чувак запатрабаваў БАТАРЭЙКУ!, прычым я яму з радасьцю аддаў батарэйку з адной камэры, калі ў мяне іх было дзьве пры сабе. Так што хрэн вам у вочы, ідыёты, і тоўстаму калічу Глену Данцыгу таксама.
Сёньня ўжо канцэрт Мунспэлаў з гэтымі астатнімі убогімі клёунамі ў Новым Ёрку. Оо, я і Валасаты там будзем. Я ня ведаў, што яшчэ ня ўсе прымітыўна-блэкавыя гурты пазмывалі свае страхалюдзкія рыларазмалёўкі ды пазабываліся на свае клёўнскія калючыя прычэндалы. Dimmu Borgir, сустракайце! Музыкі я ня ўлавіў.

Апяць нэгатыўна адгукнуліся аб вашай і маёй бацькаўшчыне. Я і сам магу, без праблемаў!

Фоткі будуць.
Moonspell зыгралі толькі 5 песень, бо тоўстае дупе Глена Данцыга не хапала часу каб выканаць Die Die Die, My Darling, я мяркую. У любым выпадку, шоў было вартае. Сустрэў адну са "сваіх" нявестаў, што адразу паведаміла, што ўжо разыйшлася са сваім мужам. Ну і фіга я фатаграфаваў? Ыыы, бо заплацілі, канешне.
ПОКА
Спасылка3 камэнтара|Пракамэнтаваць

[Кст. 14, 2008|01:47 pm]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |gutter twins]

Калі крыху знаёмая дзяўчынка пачынае да мяне зьвяртацца "урод, гаўно, ідыёт і сука", то я думаю, што я ёй, пэўна, падабаюся.
Спасылка7 камэнтароў|Пракамэнтаваць

i'm a huge FNM fan, don't you know, you? [Кст. 12, 2008|02:35 am]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |faith no more "helpless"]


пэўна, ня ўчора
Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

Я на Сваім Месцы [Кст. 10, 2008|04:19 am]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |The Gutter Twins "Front Street"]

http://www.myspace.com/slatavijepus



p.s. чота час пабёг, пабёг, пабёг. І чо я сёньня пасьпеў зрабіць? Перарабіў MySpace, падрыхтаваў ды вывесіў колькі карцінак Virgin Black, арганізаваў ды даслаў дробную замову ў лябу, патэлефанаваў кліенту, напісаў тры карысных ліста, у The End Records, у UNRESTRAINED! Magazine i камусьці ў MOONSPELL наконт канцэртаў на наступным тыдні. Урэшце голасам пагаварыў з бацькамі, схадзіў купіць ежы ды кой-чаго з канцтавараў, наладзіў справу зь яшчэ адной лябараторыяй, пачасаў языком крыху. І вось палова на пятую раніцы.
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

Virgin Black [Кст. 9, 2008|08:11 pm]
[Настрой |busy]
[Цяпер грае |The Gutter Twins "Idle Hands"]



Карцінкі зь цемры. Virgin Black у клюбе Trocadero, Philadelphia, 30 верасьня 2008
http://www.myspace.com/virginblackofficial


Тут са сьвятлом было яшчэ горш, чым у выпадку Amorphis. Тры-чатыры ліхтары, што сьвяцілі ўсёблякуючым чырвоным у сьпіну. І аніякае актыўнасьці на сцэне. Адыгралі 20 хвілінаў, ня больш. Басыст вельмі нагадваў маладога Толіка Крупнова. :|

яшчэ карцінкі )
Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

[Кст. 9, 2008|12:25 pm]
[Настрой | excited]
[Цяпер грае |The Gutter Twins "The Stations"]

Eugene HÜTZ collaborate with Max CAVALERA?

Я куплю той запіс, я пайду на той канцэрт.




http://www.roadrunnerrecords.com/blabbermouth.net/news.aspx?mode=Article&newsitemID=106520
Спасылка3 камэнтара|Пракамэнтаваць

Anna und Fadili [Кст. 8, 2008|09:46 pm]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |The Gutter Twins "Front Street"]


Зь вясельля Аны і Фадылі ў мінулую суботу


http://jsphoto.bigfolioblog.com/


Лёгкі PR. Музычнае адкрыцьцё, маё. THE GUTTER TWINS. Бясконца ў плэй лісьце.

PS: і канешне, яны як раз зьбіраюцца ў пяці-канцэртны тур па ЗША і адна з дат - у нас. Я ТАК іду. О я ІДУ. О ТАК!!! :)))))))
Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

КУЛЬT-ПАХОД [Кст. 8, 2008|02:27 am]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |Serj Tankian, Mike Patton, Marc Streitenfeld "Bird's Eye"]

О! Заўтра йду на спатканьне у музэй з новай супрацоўніцай глядзець выставу фатаграфій усялякіх усясьветна вядомых мінулага стагодзьдзя, у ліку якіх Diane Arbus, William Eggleston, Sally Mann, Andres Serrano, Ralph Eugene Meatyard, Cindy Sherman ды іншыя.
А супрацоўніца нічо такая, між іншым. :Р


Ralph Eugene Meatyard, Romance (N.) from Ambrose Bierce #3 (1962)
Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

[Кст. 6, 2008|10:04 pm]
[Настрой | confused]
[Цяпер грае |Radiohead "A Wolf At The Door"]

Цікава, калі раней "пяць год таму" было чорці якой гісторыяй, то цяпер "пяць год таму" гэта літаральна на мінулым тыдні. Чорт падзі разьбяры, ці то гэта час так перакаўбасіла, ці то галаву.
Спасылка3 камэнтара|Пракамэнтаваць

[Кст. 5, 2008|05:32 pm]
[Настрой | calm]
[Цяпер грае |NIN "All The Love In The World"]




Высьветлілася, што мой прыяцель Matt з былога Kid Kreyol таксама нашчадак эмігрантаў зь Менску. Учора фатаграфаваў на вясельлі ягонае сястры, дзе мне расказалі ўсю праўду.
Спасылка15 камэнтароў|Пракамэнтаваць

жыцьцёвыя прыярытэты 2008 і пасьля [Кст. 5, 2008|05:28 am]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |Alastis "In Darkness"]

бабло, клёвыя фоткі, канцэрты/падарожжы/have a good time.

Мэта: працаваць прыкладна як сёньня - 18 гадзінаў і каб у кайф. Трэцяя частка часу ў дарозе - шаша, кава, музло, стырно, пэдалі. Час ад часу перапынкі, каб паспаць, ды выходныя там-сям.
Спасылка3 камэнтара|Пракамэнтаваць

новы Крыйэйтаррр [Кст. 4, 2008|03:21 am]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |NIN "Right Where It Belongs"]

KREATOR "Hordes of Chaos"

out on January 16, 2009

Спасылка3 камэнтара|Пракамэнтаваць

SAMAEL [Кст. 3, 2008|12:22 am]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |Samael "Inch'Allah"]



September 30, 2008, Trocadero, Philadelphia

Працягваю з Samael. Гэтыя хоць і не былі гэдлайнэрамі, але сьвятло мелі зашыбеннае, ды яшчэ і паравы кацёл, адсюль і фоткі больш цікавыя.

Яшчэ )
Спасылка19 камэнтароў|Пракамэнтаваць

AMORPHIS [Кст. 2, 2008|11:51 pm]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |Samael "Door of Celestial Peace"]



September 30, 2008, Trocadero, Philadelphia


Даволі цяжка фатаграфаваць, калі гурты ня возяць з сабой сьвятла і шчэ маюць "no flash photography" правіла. Самае галоўнае, правіла тычыцца толькі акрэдытаваных фатографаў, што перад сцэнай. Дзеці ж пстрыкаюць сваімі мыльніцамі з натоўпу колькі ім заўгодна. Пасьля трох песень я залажу на балкон і мяне іхнае правіла больш ня тыцыцца таксама. Хаця, успышка мала дапамагае і робіць пачварныя фоткі. Фатаграфую як ёсьць.

горка фотак AMORPHIS )
Спасылка5 камэнтароў|Пракамэнтаваць

WTF, i'm scared to death! [Кст. 2, 2008|01:47 am]
[Настрой | scared]

Літаральна на вачох зь веніка зьнікла тэчка гігоў на 20 з усялякім відэа хламам!!!!!
Што адбылося. Акно само зачынілася, проста БАЦ і зьнікла. Калі знову пайшоў у гэтую дырэкторыю, то тэчкі там ужо не было. У сьметніцы няма. І паказвае, што венік палягчаў на гэтыя самыя 20 гігоў.


ШТО ГЭТА???
Спасылка7 камэнтароў|Пракамэнтаваць

патрапіў у гісторыю [Кст. 1, 2008|06:48 pm]
http://www.royalartistclub.com/amorphis/2008/10/1/5540.aspx


я наперадзе.
Спасылка5 камэнтароў|Пракамэнтаваць

SAMAEL [Кст. 1, 2008|06:07 pm]
[Настрой | cheerful]



Vorph / Samael / 9-30-2008 / Trocadero / Philadelphia
Спасылка7 камэнтароў|Пракамэнтаваць

АБСАЛЮТная памылка [Кст. 1, 2008|02:54 pm]
[Настрой | giggly]
[Цяпер грае |amorphis "weeper on the shore"]



Tomi Koivusaari / Amorphis / 9-31-2008, Trocadero, Philadelphia


Калi ў дзяцiнстве глядзеў клiп Against Widows на зацёртай вiдэакасэце, то наўрадцi мог сабе ўявiць, што праз колькi год той валасаты дзядзька са страшэнным голасам будзе сядзець са мной за плястмаскай пiва ды рапавядаць вясёлыя гiсторыi пра ўхiленьне ад фiнскае армii, "Масьцер оф Пупец" ды iнш.

PS: А хто выцягнуў бутэльку ABSOLUT - казёл, бо гэта было залiшнiм.

PPS: Фотак тры мiльёны. SAMAEL выдалi шоў на ўсе пяць балаў. Паводле пяцiбальнай.
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

[Врс. 30, 2008|01:16 am]
[Цяпер грае |dark tranquillity "broken"]

Калі не пераключаеш лацінкі ды пішаш "афігенныя", атрымоўваецца амаль што "fabulous".
Настойліва сьняцца Dark Tranquillity і вельмі хочацца, каб яны знову прыехалі ў госьці.




Старая фотка Міккі, былога басыста DT. Los Angeles, самае лета 2008, Хасэльбляд, стужка AGFA.



PS: а я, дарэчы, каб ня быць поўным ахламонам, знайшоў сабе сапраўдную працу, каб з чоткім раскладам, паперворкам ды капеешным заробкам пагадзінна. У турме. Чэсна. Працую ў турме цяпер. Дзе сам Аль Капонэ сядзеў, між іншым. Чатыры-пяць дзён на тыдзень. Гм.. ня думаю, што доўга працягну. А працую ж фатографам усё-такі.


PPS: ехаў па шашы і раптам ЧЫК - пробка. Крычаў і тупаў нагамі, урубаў на ўсю музыку, губляў паўсотні баксаў бо спазьняўся на колькі там хвілінаў, дурасьць, чо там. Потым радваўся, калі затор прайшоў праз 40 хвілінаў ды на бэтоне шашы пабачыў жоўты пясочак, якім пазасыпалі чырвоныя плямы. Ёёёёў, гэта ж толькі час ды грошы.. а во камусьці рэальна не пашанцавала. Шкада. Я ж не за іх радваўся, а за сябе.

PPPS: сёньня SAMAEL ды AMORPHIS. Фоткі мусяць быць у блёгу. Апасьля. Павешу спасылку, калі чо.

PPPPS: Эм зьнікла. Хлусьня. Эм ніколі не зьяўлялася. Шкада. Я думаў, мы добра выглядалі разам.




А гэта сёньня, гэта ў Нью Джэрзы, гэта на акіяне, aдкуль я ехаў цераз крывю і пробкі. Гэта мужык выгульвае свайго сабаку на пляжы.


PPPPPS: пазапісваю ўсё. Тры гады таму былі на Марфеюсах і сьпілкувалыся з малалеткамі. Пасьля сустрэлі самога галоўнага чэла з банды і ніфіга не зразумелі, чо ён казаў па-ангельску, таму хутчэй пазбавіліся яго, ня гледзячы на ўвесь фандомшып і гд.
Што будзе сёньня? Гммм..




Гэта я на мыльніцу тры гады таму. Ага. А ён, галоўны, глядзіць паводле Фінляндыі ўсё ў камэру ж! Можа і маніак.



Давайце гаварыць пра новыя татуіроўкі! Я ператвару гэты запіс у жывую трансьляцыю. Пакуль не абрубяць тырнэт.
Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

Рашэль Рашэль, Кам Он, Джэрры!! [Врс. 28, 2008|08:38 pm]
[Настрой | cheerful]
[Цяпер грае |smashing pumpkins "tarantula"]

Вы глядзелі "Rochelle, Rochelle" "A young girl's strange, erotic journey from Milan to Minsk"??

Учора фатаграфаваў вясельле, дзе нявесту звалі Ракель, а жаніх быў падобны на самаго Джэрры Сайнфілда.

Такія справы.




яшчэ фоткі тут
Спасылка8 камэнтароў|Пракамэнтаваць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]