RADIO MARYJKA
Врс. 5, 2010
06:05 pm - ТАПАГРАФІЯ КІЛІМАНДжжАРА
22.09.2008.
Усе публічныя запісы гэтага дзёньніка ахвярую ў Фонд газэты "Наша ніва".
З 23.09.2008 - Friends only.
Паступова дадам усіх неўзаемных франдоў (сыстэма не дазваляе адразу).
У мяне выйшла кніга з выдавецтве "Логвінаў". Называецца - "ЦМОКІ ЛЯТУЦЬ НА НЕРАСТ". Падназываецца - "эсэ ў вершах і прозе". Тут можна прачытаць пра кніжку і пакінуць замову, калі ёсьць высокадухоўная патрэба яе набыць.
( Дзе набыць кнігу ў Менску )
( Як набыць кнігу ня ў Менску )
( НАВІТАР ПА ТЭГАХ У ГЭТЫМ БЛОГУ )
Гэты запіс заўжды зьверху.
Врс. 23, 2008
09:54 am
Пасьля размовы з Юляй Дарашкевіч усё стала ясна канчаткова.
"Наша ніва" наўпрост прызнаецца, што ўспрымае мой (як і ўсе іншыя) блогі як сырэц для свайго сайту. І не разумее, чаму аўтар нейкага тэксту мае прэтэнзіі, калі гэты тэкст скарыстоўваюць безь яго дазволу, нават не паведаміўшы яму пра гэта. Вырашыла весьці ЖЖ у фармаце friends only. Дзьвіжок ЖЖ не дазваляе адразу зафрэндзіць вялікую колькасьць юзэраў, але паступова я дадам у сябры ўсіх, хто мяне чытае.
Upd: Сябры, якія чыталі мой блог ананімна, і хочуць працягваць, не рэгіструючыся ў ЖЖ, напішыце, калі ласка, пра сваё жаданьне на maryjka-5@tut.by (толькі падпішыцеся). Я для вас сёе-тое прыдумала.
Врс. 22, 2008
03:10 am - ДЫНЬКО КАМЕНЦІЦЬ
Перадрук з блогаў - плагіят, парушэньне аўтарскіх правоў, бясплатны піяр блогерам, халява для журналістаў? Ува ўсім гэтым, на маю думку, належыць разабрацца як блогерам, так і журналістам.
Між тым спадар Андрэй Дынько прызнаецца, што ня бачыць мяжы паміж блогасфэрай і сайтам "Нашай нівы" і непакоіцца, што два яго даўжэзныя камэнтары сыйдуць у нябыт:
Ёсьць нейкае ашаленьне ў гэтым жыцьці цяпер. Вашы дыскусіі на блогу тут жывуць адзін дзень. Я пішу гэты свой адказ празь дзень, і ўжо ня пэўны, ці мяне хто прачытае.
Падорым жа спадару галоўнаму рэдактару НН энэргію панядзелкавай раніцы!
1. Маральны аспэкт выкарыстаньня запісаў у блогах - гэта нешта дзіўнае. Калі Вы з блогу на блог перадрукоўваеце - гэта што, амаральна? А калі НН перадрукоўвае, то гэта чым адрозьніваецца? Розьніца між блогам і парталам непазьбежна сьціраецца. Хіба ў блогі пішуць для таго, каб гэта заставалася сакрэтам блогерскай супольнасьці? Ці ёсьць карысьць ад таго, што гэта прачытаюць і ня-блогеры?
Наадварот, я прашу ніўцаў, каб больш перадрукоўваліся з блогаў - там і творы жывыя, і жывое жыцьцё. І перадрук гэтага пашырае прастору белмовы.
2. Калі Вы лічыце, што між блогерствам і журналістыкай мусіць быць прорва ці прынамсі выразная мяжа, Вы памыляецеся. Так ня будзе. Наадварот, блогерства ўплывае і мяняе журналістыку. І гэта добра. Гэта робіць яе больш дэмакратычнай.
НН ператварылася ў шматгалосьсе, з рознымі правапісамі, з рознымі крыніцамі інфармацыі, з плюральнасьцю поглядаў і эстэтык. Гэта наш сьвядомы выбар. Іншага шляху і ня бачыцца. НН цяпер стала самым папулярным сайтам на беларускай мове, абагнаўшы ўсіх. Ці гэта ня доказ, што мы на добрай дарозе?
Врс. 20, 2008
10:56 pm - БЛОГЕРЫ ЯК ЧОРНАРАБОЧЫЯ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Некалькі разоў у жыцьці мне даводзілася даводзіць розным людзям, што я - не журналіст газэты "Наша ніва". Прынамсі, знутры быцьцё журналістам у тым ці іншым выданьні выглядае так: ты рэгулярна перасылаеш рэдактару напісаныя матэрыялы, раз на тыдзень ходзіш на лятучкі і раз на месяц - па ганарар. Нічога такога ў дачыненьні "Нашай нівы" са мной не адбываецца. Гэта значыць, я не працую ў газэце "Наша ніва". І вось раптам я натыкаюся на тое, адкуль растуць ногі ў маёй "нашаніўскай" рэпутацыі. Уласна, тут.
Господа, доколе???
Я думаю, што пасьля падзеньня крывавага рэжыму "Наша ніва" вокамгненна загнецца. Бо ў нармальная краіне за парушэньне аўтарскіх правоў рэдакцыя страявым крокам ідзе пад суд. А тут - ну як судзіцца з чымсьці нагэтулькі незарэгістраваным?
Врс. 19, 2008
09:55 pm - ГОЛЫЯ-3
Сьпіс месяцаў календара складзены і пераходзіць у разрад камэрцыйных таямніцаў. У комент-скандале патанула мая патаемная мара ўвасобіць САКАВІК аголеным Паўлам Севярынцам. Сьпіс адмоваў папоўніўся яшчэ адным экзатычным экспанатам: Сяргей Балахонаў запісаў відэазварот да беларускага бамонду, у якім зазначыў, што "наступствы ўдзелу ў гэтым праекце могуць быць непрадказальнымі, як запуск адроннага калайдэра ў мяне пад канапай". Пры гэтым усе гледачы відэазвароту сьцьвярджаюць, што, мяркуючы па выразе твару, Балахонаву вельмі хочацца пагадзіцца. "Вазьміце схаваную камэру і падпільнуйце мяне. Я не замкну ані дзьверы ваннай, ані кватэры!" - кажа нам кожная цягліца Балахонава твару. Гэта мой апошні адкрыты пост пра адронны калайдэр літаратурнага эратызму, бо яшчэ аднаго відэазвароту Балахонава мая псыхіка ня вытрымае.
03:07 pm
Каб у спадароў кансэрватыўных хрысьціянаў не паўставала сумневаў, што яны аддаюць аголенага Паўла Севярынца ў харошыя рукі, зьмяшчу тут вершык на рэлігійную тэму.
СЛАВА - ІСУСУ ХРЫСТУЗдравствуй, Господи наш Иис
Добры дзень, Езу.
Бацюшка задаў на ўроку пісаць Табе ліст,
вось і я да Цябе лезу.
Баба Стэфа гавора, што Ты памёр і ўваскрос,
і цяпер усё можаш,
і што Ты нават лепей, чым Дзед Мароз,
бо Ты Сын Божы.
У мяне ўсё добра, хоць з сенцябра
я жыву ў дзярэўне,
трохі сумую за пацанамі з двара
і баюся клявачага пеўня.
ЗБ, калі шчыра, - мой самы нелюбімы прадмет:
бацюшка лае нас з Тадзікам, што не ўмеем крэсціцца,
Радзюка называе Нехрысць і Магамет,
а дзяўчонак, каторыя ў бруках, заве блудніцы.
Што яшчэ расказаць Табе?
Пра двойку па МРБ
(не здаў каляндар пагоды за прошлы месяц)?
Як дзяўчонак на дыскатэцэ мы аблівалі,
як мы з Тадзікам Радзюка хацелі пабіць, але не спаймалі?
Карацей, грахі ёсць, хаця мне ўсяго толькі 10.
Бацюшка гавора, званок і каб я здаваў,
так што бліжэй да справы.
Так зрабі, каб маму не пазбаўлялі бацькоўскіх праў
(каб не было падставы).
Прабач, калі адарваў ад сур'ёзных спраў.
Твой раб Станіслаў.
- - -
см. (о. Николай)
Врс. 18, 2008
03:27 pm - ГОЛЫЯ-2: АРТ_ПРАЕКТ ЧАСОПІСА "ПАРТЫЗАН"
Такім чынам, ідэя календара аголеных беларускіх літаратараў афармляецца ў пэрсаналіі.
Пагадзіліся:
Сяргей Прылуцкі
Андрэй Адамовіч
Віталь Рыжкоў
Віктар Жыбуль
Юрась Барысевіч
Севярын Квяткоўскі
Павал Сьвярдлоў
Арцём Арашонак
Анатоль Івашчанка
Усевалад Сьцебурака
Уладзімір Сьцяпан
Лёлік Ушкін
Ярыла Пшанічны
Глеб Лабадзенка
Алесь Аркуш
ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ хоча ўвасабляць жнівень альбо верасень: "Я хачу ў вяночку, зь яблыкамі і грушамі і бутэлькай віна. А то нецікава. Арлоў павінен быць сьнежань - у шапцы Сьвятога Мікалая. А хто яшчэ? Зьвяртайцеся да мяне, я вам усё прыдумаю!"
Папярэдняя згода
Уладзімір Арлоў
Ільля Сін
Аляксей Бацюкоў
Уладзімір Някляеў
У роздумах
Андрэй Такінданг
Перакладчык Сяргей Сматрычэнка ўзяў самаадвод у сувязі з наяўнасьцю вялікай колькасьці кандыдатаў-пісьменьнікаў.
Пакрыты мракам
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ. Ці ведае хто, якое дачыненьне мае да яго юзэр jan_klaeu?
РАЗАНАЎ АЛЕСЬ. У чыю мабілку ўвахожыя кантакты, набліжаныя да Алеся Разанава?
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ. Аўтар найлепшай кнігі 2007 году і безь пяці хвілінаў уладальнік Глінянага Вялесу проста абавязаны ўвасабляць у нашым календары сакавік. Але я сама не наважваюся падступіцца да Самога Севярынца. Асобы, блізкія да Паўла, перадайце яму, калі ласка, прапанову. Патлумачце, што гэта неабходна Беларусі.
Адмовы
Апроч простых адмоваў, прыйшло дзьве канцэптуальныя, з пункцікамі і падпункцікамі - ад асобаў, якія ўжо гэткую ідэю перарасьлі (здагадайцеся з трох разоў, хто:))). Самі тэксты адмоваў даволі цікавыя і дыскутабельныя:
У сьпісе ёсьць літаратары, прафэсійныя здольнасьці якіх выклікаюць у мяне сумнеў. Апынуцца з гэтымі безгалосымі пташкамі пад адной вокладкай, няхай нават гэта будзе вокладка літаратурна-нудысцкага календара, для мяне было б прыніжальна.
Такі праект можа зрабіць фатограф, а не куратары і аматары ((( Будзе фатограф, будзе і праект. А так, скажу проста, пасля доўгага піздабольства вялікая верагоднасць атрымаць на выхадзе поўную хуйню )
ВАСІЛЬ СЁМУХА і ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ вельмі сьмяяліся, пажадалі праекту посьпехаў, але, спаслаўшыся на заходнебеларускае цнатлівае выхаваньне, пазіраваць адмовіліся. Васіль Сёмуха чыста тэарэтычна выказаў мамру ўвасобіць вясну, бо яму "ўсяго 72 гадочкі".
Пасьля канчатковага афармлення канцэпцыі і разрулення праблемаў з часам і месцам фотасэсій, будзе складзены канчатковы сьпіс, і з кандытатамі зьвяжуцца дадаткова.
У намінацыі "Какетка году" перамагае пісьменьнік Сяргей Балахонаў, які так і не сфармуляваў сваёй пазыцыі адносна прапановы, але пакінуў зь яе нагоды максымальную колькасьць тэксту ў камэнтарах. Зычым сяргею посьпехаў у працы і асабістым жыцьці!
01:33 am
Вярнулася ў аўторак з Львоўскага форуму. Атрымала ў падарунак 5, купіла 4 кніжкі і пакрала 5 часопісаў. Часопісы, праўда, стаялі і ляжалі на паліцах у кавярнях такім чынам, што хутчэй за ўсё раздаваліся дарам, але мне прыемней думаць, што я іх пакрала: ад гэтага здаешся сабе вужас-распушчанай. Апошні часопіс быў знойдзены сярод мехавых кайданкоў у кнайпе "Мазох". У ім не было ніводнай украінскай літары, а наадварот, маскоўскія выходныя дадзеныя. Так што цалкам верагодна, што я пакрала часопіс, які чытаў (ці хаця б нэрвова гартаў) сам Уладзімір Сарокін, у якога тут быў ці то творчы вечар, ці то багемная прэс-канфэрэнцыя.
Часам сваім форумным я распарадзілася да жаху нямудра і амаль нічога не пабачыла. Затое пабачыла шмат каго. Хоць далёка не ўсіх. Гжэсю з Кракава расказвала пра сібірскую мову, Давіду з Прагі пра ўкраінскае эмціві, Яну з Бэрліна пра лак "Прэлесьць", А Зьміцер В. зь Менску праставіў мне піва.
Між тым джэнерэйшн.бай адкугнуўся на Паэтычны дзявочнік, а
adamovitch падтусаваў класнага Падвіряна. Цяпер я перабываю ў парыве ўдзячнасці і абавязаная падарыць яго сыну громкую каляровую паграмушку.
Врс. 16, 2008
08:31 pm - ВЕРШАВАНЫ КАЛЯНДАР (ВЕРАСЕНЬ)
Студзень
Люты - Ліпень
Кастрычнік - Лістапад
ІХ
Вера была маленькай: па законах, прынятых у Штатах, - непаўналетак.
Яе працай было, каб мужчыны ў чатах праглі яе яйцаклетак.
Яна хлусіла: "Я сюды на пяць сек, хутка вернецца мама", -
ў гэты час у вакенцах чужых пакрысе падгружаліся відэа і рэкляма.
Была яна, як усе, - вельмі юная славянская дама.
Што яна не з банальных фэй, першымі прасеклі арабы-копты.
Флірт у вірце праходзіў у яе па графе духоўнага вопыту.
Прыручыла іх - і падкінула лёсу пад дзьверы,
й кожны цяпер, нібы псых, лез у нэт і шукаў сваёй Веры.
Яны любілі яе - такую адну на ўсіх - спадзяваліся на яе; яны ёй верылі.
І ўсё было супэр, покуль была вясна.
У Нідэрляндах ступар, прыйшла навіна:
>>>Вера Сень ня стане Вераю Рыч ці Вераю Абу-Дабі
>>>Вера Сень сустрэне кастрычнік зусім не ў Westminster Abbey.
>>>Вера Сень ніколі ня плясьне далонямі па Каабе.
(- Shit! - крычаць у Тэхасе, - Shit! Valaam - were the hell is it?)
>>>Вера Cень выдяляе акаўнт і выдаляееца ў скіт.
Вера Сень не пабачыць краіны сваёй у верасе, сонцам сагрэтай,
праз вокны Белавіі - а стаіць верасень, бабіна лета...
Вера Сень аддаеца Царкве, яна ня сядзе ў авіялайнэр.
Дзесяць вечара па Маскве, яна апошні раз у онлайне.
Канадцы сядзяць у жаху - праз гадзіну цягнік.
Туркі скайпу глядзяць у шоку - зялёным міргае нік.
Ён праміграў яшчэ троху - і назаўсёды зьнік.
Засталося яшчэ два месяцы - Жнівень і Сьнежань. Ідэй пакуль Ніякіх. Якіх яшчэ герояў, на ваш густ, бракуе ў вершаваным календары?
Врс. 13, 2008
11:04 am
У “Доме літаратара” Вінцэсь Мудроў, Мікола Касьцюкевіч, Марыя Мартысевіч
Нечакана шмат водгукаў прыйшло на рэцэнію кнігі Макса Шчура. Па традыцыі, што ўжо фармуецца, перавешваю тэкст сюды зь невялічкім канцэтуальнымі правачкамі ў афармленьні.
Ехалі з Прылуцкім бусікамі Берасьце-Ковель-Львоў. Зьмерзьлі, як цуцыкі. Затое цяпер усім прывітаньне.
( ІСЬЛЯНДЫЯ )
Врс. 12, 2008
11:25 pm - ГОЛЫЯ: АРТ-КАЛЯНДАР ЧАСОПІСА “ПАРТЫЗАН”
Аднойчы мы сядзелі ў кавярні з
ryzhkou і
pistonczyk і згадвалі пост Сяргея Сматрычэнкі, у якім ён расплюшчваў беларускай блогасфэры вочы на актуальнае ў чэскім літаратурным працэсе. Рэч у тым, што ў 2001 годзе чэхі выдалі каляндар з фотаздымкамі папулярных чэскіх літаратараў, якія пазіравалі фатографу аголенымі:
http://www.martinreiner.cz/40-akty-cesk
Аўтаматычна згадалася трэш-ідэя Алеся Аркуша “зрабіць публікацыю эратычных здымкаў маладых беларускіх паэтак для прапаганды беларускай літаратуры” і каляндар нейкага банку з фрывольнымі здымкамі яго супрацоўніц. Ідэя, як выяўляецца, насілася ў паветры. Сматрычэнка ў канцы паста пытаецца ў маскуліннай паловы айчыннай літтусоўкі, ці ёй слабо. Неа, не слабо, - раптам сказалі Рыжкоў і Пістончык.
І паняслася.
У якасьці дадатка да №9 часопіса “Партызан” рэдакцыя рыхтуе каляндар на 2009 г. аголеных беларускіх літаратараў мужчынскага полу.
Мы распранаем тузін беларускіх літаратараў рознага пакаленьня ў мастацкім ню, адкрываючы, як гэта ні банальна гучыць, ня толькі іх цела, але і слаўнавядомыя душу ды індывідуальнасць. Па форме і патасе праект павінен атрымацца вытанчанай пародыяй на жанр эратычнага календара. У даволі якасна зробленых фотаздымках без усялякай пошласці раскрываецца мужчынская натура. Мае месца здаровы (без перагібу) баланс іроніі і гумару ў патасе і эстэтызм з элемэнтамі кічу ў форме.
Тое, што мы зьвярнулі ўвагу менавіта на гэтых, а не на іншых, мадэляў, абумоўлена іх посьпехам у пэўнай сфэры жыцьця. У нашым выпадку – у літаратуры. Калі ж казаць пра значэньне гэтага праекту ў літаратурным вымярэньні – то гатоўнасць распрануцца перад камерай наўпрост карэлюе з раскаванасцю ў творчасці. Фактычна вядзецца пра прэзэнтацыю мадэрністычнага, лібэральнага канону беларускай літаратуры. У ідэале хацелася б заангажаваць пісьменьнікаў усіх узроставых катэгорый. Фізычная дасканаласьць – не крытэр. Галоўныя крытэры адбору мадэляў – літаратурны патэнцыял, статус у цэху паэтаў і гатоўнасць узяць удзел у даволі скандальным, як на агульны кансэрватыўны фон беларускай гуманітарнай сфэры, мерапрыемстве.
МАДЭЛІ
Як высвятляецца, беларускія літаратары не такія ўжо і сарамлівыя. Згоду на ўдзел далі:
Сяргей Прылуцкі
Андрэй Адамовіч
Віталь Рыжкоў
Віктар Жыбуль
Юрась Барысевіч
Ільля Сін (даў папярэднюю згоду)
Уладзімір Арлоў (даў папярэднюю згоду)
( Вось прыкладны сьпіс кандытатаў на астатнія мес(я)цы )
Вялікая просьба да ўсіх пазначаных кандыдатаў выказаць тут у камэнтарах (альбо іншым электронным чынам) сваю згоду/нязгоду ўвасобіць сабою адзін зь месяцаў году!
Каардынатарка паекту
Марыя Мартысевіч
Upd:
Пагадзіліся:
Сяргей Сматрычэнка
Севярын Квяткоўскі
Павал Сьвярдлоў
Арцём Арашонак
Алесь Бацюкоў (папярэдне)
Анатоль Івашчанка
Адмовіліся:
Васіль Сёмуха
Адам Глобус
05:23 pm
Сёньня ўвечары адразу пасьля "Паэтычнага дзявочніка" зьяжджаю на Форум выдаўцоў у Львоў. Але мой дзёньнік застаецца онлайн і працягвае жыць сваім, асабістым жыцьцём. Вельмі раю зазірнуць сюды ў 22:22 па беларускім часе!
Врс. 11, 2008
11:09 pm - ЦЁТКА ЗЬБІРАЕ ДЗЕВАК
Алэля Дубавец:
У бібліятэцы імя Цёткі 12 верасня адбудзецца сапраўдны баль ведзьмаў — у адным месцы збяруцца не звычайныя дзяўчаты, а падступныя і рамантычныя прадстаўніцы маладой беларускай паэзіі. Што толькі ні вынаходзілі беларускія літаратары, каб зрабіць свае вечарыны больш прывабнымі для новага гледача-слухача, але такі «Дзявочнік» ладзіцца ўпершыню. Выштурхнуць мужчын па-за сферу ўласных увесяленняў дзяўчат прымусіла іх нялёгкая літаратарская доля — тое, што кніжкі не раскупляюцца.
Між тым пагроза мужчынскага стрыптызу ў бібліятэцы Цёткі адсейвае першых неадэкватаў:
From:(Anonymous)
Date: верасьня 11, 2008 07:36 am (UTC)
IP Address:(195.222.87.67)
Вось, блін, хацеў прыйсьці, а як пачытаў апошні радок пра мужчынскі стрыптыз, то перадумаў
Спэцыфіка беларускай літаратурнай сытуацыі: чытачы перакананыя, што іх тут значна менш, чым пісьменьнікаў, і ад гэтага перакананьня ў іх разьвіваецца манія велічы. І ўжо не пісьменьнік навучае чытача разумнаму, добраму і вечнаму, як гэта было раней, а чытач на кожным кроку шантажуе пісьменьніка сваёй чытацкай любоўю/нелюбоўю. Выглядае сьмешна.
10:59 pm
Майстар Падвірян гуляе са мной у няпростыя гульні. Крокам першым было раскідваньне пантоў. Крокам другім удаваньне занятасьці і абыякавасьці. Крокам трэцім - пакрыўджаны і абражаны сыход. І вось сёньня - запісачка ў паштовай скрыні з няўцямнымі запісамі ўздоўж і ўпоперак.
Я так і не даганяю, хоча ён вадзіць пэндзлем нам падвірям ці ня хоча.
Нешта я яго баюс.
Врс. 10, 2008
06:59 pm - КРЫК А ПОМАШЧЫ
- Аксана?
- Марыя.
- Я Падвірян.
- Вашае прозьвішча мне нічога ня кажа.
- Да мастер я. По дверЯм.
Людцы! Сілаў маіх больш няма! Парэкамэндуйце нармальнага маляра, у якога карона хаця б пралазіць у дзьверы, якія яго наймаюць пафарбаваць. Каб ён праз кожны сказ к не казаў "а вот в Маскве мы красілі..." і не сьцьвярджаў, што такое старое гаўно як нашы дзьверы ніхто больш фарбаваць ня возьмецца:(((.
01:26 am
Чарговы літаратурны вечер з сэрыі "Навстречу/ Насустрач":
Дмитрий Галковский (Россия) / Вітаўт Мартыненка (Беларусь).
Врс. 9, 2008
06:19 am - ВЫХАД У СЬВЕТ: ПАЭТЫЧНЫ ДЗЯВОЧНІК 12 ВЕРАСЬНЯ
Што ж, пачынаецца багемная восень.
Першы літаратурны івэнт па графіку - Паэтычны Дзявочнік. Запрашаючы ўзяць удзел у гэтай акцыі, якая, дарэчы, даўно вісела ў паветры, Віка Трэнас мяне абудзіла.
- Віка, а можа ня трэба? - пачала са сну вярзьці я. З нас жа ўсе будут РЖАЦЬ!
Віка задумалася і паклала слухаўку.
Потым перазваніла:
- Марыйка, я прыдумала! Мы скажам, што мы выдаем замуж свае кнігі!!!
Карацей, усе, хто хоча ажаніцца з цмокам, ласкава запрашаюцца ў бібліятэку Цёткі (дзе, як ня там ладзіць паэтычныя дзявочнікі?)
Шаноўныя сябры! Запрашаем вас 12 верасня (пятніца) ў бібліятэку імя Цёткі (Талбухіна, 14а) на унікальны “ПАЭТЫЧНЫ ДЗЯВОЧНІК” з удзелам самых цікавых маладых беларускіх паэтак. У межах літаратурнага праекту адбудзецца прэзентацыя ПЯЦІ (!) новых кніг:
“Сонца за тэрыконамі” Юліі НОВІК
“Лупы” Вольгі ЧАЙКОЎСКАЙ
“Готыка тонкіх падманаў” Таццяны НІЛАВАЙ
“Цмокі лятуць на нераст” Марыйкі МАРТЫСЕВІЧ
“Экзістэнцыйны пейзаж” Вікі ТРЭНАС
Спецыяльны госць -- бард Наталля ПУШКАРОВА
На імпрэзе будзе паказаны фільм, зняты Вольгай Чайкоўскай адмыслова для яе дэбютнай паэтычнай кнігі (дыск з запісам прыкладаецца да кожнага асобніка). Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у літаратурнай латарэі Юліі Новік.
Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Не прапусціце!
Я вот падумала. Кожная ўдзельніца прыўнясе ў вечарыну нешта сваё. Юля Новік - лятарэю, Натальля Пушкарова (яшчэ адно знакавае прозьвішча для паэтычнага дзявочніка) - гітару, і нават Воля Чайкоўская - відэа. А чым я горай?
На дзявочніку заўсёды павінна быць сяброўка нявесты, якая прыводзіць мужчынскі стрыптыз.
Не прапусьціце! Упершыню ў бібліятэцы Цёткі - мужчынскі стрыптыз ад паэтаў
ryzhkou,
pistonczyk і (калі жонка адпусьціць)
adamovitch.
05:55 am - БКАШНІК, ПРАПЕАР АЛЬМАМАТЭР!
Скідвайце электронныя адрэсы, дашлю тэкст, зьвярстаны для ЖЖ.
БЕЛАРУСКІ КАЛЕГІЮМ
прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
- журналістыка
- найноўшая гісторыя
- філязофія/літаратура
Навучаньне ў БК - бясплатнае
Запіс на сумоўе па 29 верасьня 2008г.
Падрабязнасьці пра працэс паступленьня тут
Дадатковая інфа пра БК тут
Врс. 8, 2008
11:27 pm
"Новы час": ТУРЫЗМ УНУТРЫ НАС
Праўда, закраліся факцічаскія памылкі, буду выпраўляць, уступіўшы ў сувязь з вэб-рэдактарам.
01:36 am - ДЗЕ ЖЫВЕ ЗУБРАНЯ
Зьезьдзіла на Дзень беларускага пісьменства. Так атрымалася, што большую частку паездкі прабавіла ў Старым горадзе, які знаходзіцца далёка ад Новага гораду, на іншым беразе Беразіны, што і сапраўды робіць Барысаў падобным да Будапэшту. Трапіла ў касьцёл Панны Марыі. Калі б у Эўропе ладзіліся спаборніцтвы паміж каталіцкімі мшамі, Барысаў усё адно быў бы ў Лізе Чэмпіёнаў. Між тым клір і сьвецкія ўлады Барысава рыхтуюцца да Другога Прышэсьця. Сёньня там быў закладзены Сад Малітвы – інакш, чым перыфраз Гефсіманскага саду я гэта словазлучэньне не ўспрымаю.
( адчуць атмасфэру сьвята (7 фотак) )
Navigate: (Previous 20 Entries)
