Вяртаньне на крукі свая... [entries|friends|calendar]
balachon



Akavita



[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

NAME OF PEAR [верхні запіс] [22 Dec 2009|05:29pm]
[ music | Лінія разрыву #18 - Імя грушы ]

У суседнім пакойчыку ціхамірна ляжаць пару пачкаў з кнігай "Імя грушы". Хто яшчэ не набыў, калі ласка, замаўляйце проста тут. Комэнты скрыняцца. Аўтограф і апэратыўнасьць гарантуюцца. Прабачце, калі баян.

post comment

НЕ ЗАБУДЗЬ ПРЫДБАЦЬ І КУЛЬТУРНА СПАЖЫЦЬ! [02 Aug 2009|08:27pm]
[ music | Тарас Чубай - Лента За Лентою ]

ДЛЯ АКСАНЫ: ПЕРАТВАРЭНЬНЕ МЕЛЕЖА Ў КОЛАСА [07 Oct 2008|01:36pm]
[ music | Mylene Farmer - L'amour n'est rien ]

Мележ — Мелер — Мілер — кілер — колер — Колар — Колас

8 comments|post comment

АПЭРАЦЫЯ НА СЭРЦЫ ГОМЕЛЯ [05 Oct 2008|11:22pm]
[ music | Плач Єремії - Вона ]

Та невдовзі прийде осінь,
Ми усі розбіжимося
По русифікованих містах.

Плач Єремії "Вона"


Ручай Гамяюк (ён жа - Лебядзіная Сажалка, у расейскай моўнай традыцыі - Лебединый пруд), на ўзьбярэжжы якога зьявіўся летапісны Гомій, сёньня выглядае прыблізна гэтак:

Swan pond in Homiel today

Ідзецца пра рамонтныя работы, пасьля якіх ён будзе выглядаць, як тая цукерачка. А пакуль вось такія краявіды.

Яшчэ 5 фотак і маленькая відзюшка )

Яно ўсё, зразумела, неўзабаве наладзіцца. Але сапраўднай прыкрасьцю стала адкрыцьцё, што гадзіньнік вежы палацу Румянцавых-Паскевічаў больш не іграе мэлёдыю зь песьні "Люблю наш край, старонку гэту...". Заміж яе гучыць нейкае ўбоства, што нагадвае "Боже, царя храни" ды "Калинку-малинку" у адным фляконе :(
19 comments|post comment

МЫШ І КАТОК: КАЛІ МНЕ КАЖУЦЬ "РЭВАЛЮЦЫЯ" [03 Oct 2008|11:38pm]
[ music | Слот - Мёртвые звёзды ]

2 comments|post comment

УСЬМІХАЦЦА - ГЭТА ПРОСТА [03 Oct 2008|09:37pm]
[ music | АК - Никогда ]

Хлопчык на стоўчыку: усьмешка, прычоска, сандалеты

1980 (?)

На пэўны час - апошні дзіцячы здымак у гэтым блогу.

12 comments|post comment

ЗАДУРЫЛІ ТЭЛЕФОНАМ І АБЯЦАНЬНЕМ ПЦІЧКІ [02 Oct 2008|11:40pm]
[ music | Слот - Колыбельная ]

Прыблізна 1979 год

1979 (?)

19 comments|post comment

СУР'ЁЗНЫ МАЛЫ З ТАТАМ І МАМАЙ [01 Oct 2008|09:54pm]
[ music | N.R.M. - Мама, тата, гэта я ]

Прыблізна 1978 год

1978 (?)

33 comments|post comment

АЗЯРОД АСАЛОД [30 Sep 2008|11:21am]
[ music | Слот - От заката до рассвета ]

Падвойная асалода: парыць ногі ў тазіку з гарачэннай вадой і адначасова чытаць эсэ пра літаратуру ў самай афіцыйнай газэце.

post comment

ДАХАРЫ [29 Sep 2008|11:32pm]
[ music | [Amatory] - Эффект Бабочки ]

Roofers : Дахары : Кровельщики

Дзіркі ў галаве, на жаль, не залапліваюць.

8 comments|post comment

НАША ВЕЧНАЕ СЬВЯТА [29 Sep 2008|12:47am]
[ music | Слот - Колыбельная ]

post comment

ПА ДАРОЗЕ З УЧАСТКА [29 Sep 2008|12:31am]
[ music | Слот - 7 звонков ]

Snoop dog

post comment

МЫШ І СЬВІНЬНЯ (СПРОБА ПЯРА) [27 Sep 2008|10:38pm]
[ music | [Amatory] - Черно-белые дни ]


Зацем: ніводны том "Русско-белорусского словаря" не пацярпеў.

7 comments|post comment

СЛОТ "2 ВОЙНЫ" = "ДЗЬВЕ ВАЙНЫ" [27 Sep 2008|02:06pm]
[ music | Слот - Две войны ]

Сярод беларускай моладзі, якая слухае альтэрнатыўную музыку, папулярнасьцю карыстаецца гурт Слот з Расеі. Прапаную пераклад-інтэрпрэтацыю адной з самых гітовых песьняў гэтай каманды "2 войны".

Дзьве вайны
Вышэй ад галавы на гмах ускочыць,
Напэўна ты жывы, на ўскрайку ночы сьмех.

Сьвет нас сьцяў абцугамі, змоўчылі самі,
Гналі агнямі сорак пяць
хвілін ныла цела, шмат хацела,
ды не пасьпела табе сказаць.

Дзьве розных вайны ў галаве,
Дзьве розных вясны, адна зіма,
Дзьве звонкіх струны ў рукаве,
Вяртаньне да дна - ў вязьмо зь вязьма.

Бярэцца на цяпло, спадзеў мізэрны -
нас сьнегам замяло падзей ваенных бур.

Трос ірваўся напяты, мы гарматы,
Там на дзясятым толькі пяць
Сэкундаў адвагі, процівагі...
Бачу, зноў мушу цябе аддаць.

Дзьве розных вайны ў галаве,
Дзьве розных вясны, адна зіма,
Дзьве звонкіх струны ў рукаве,
Вар'яцтва да дна - ў вязьмо зь вязьма.

З альбому 2006 г. Пераклад 2008 г.

7 comments|post comment

ВЯРТАНЬНЕ НА КРУКІ СВАЯ: ПЕРАЗАГРУЗКА [23 Sep 2008|10:29pm]
[ music | Ульяна Каракоз - Ангелы здесь больше не живут ]

Дзякуй усім за нулявую актыўнасьць у адказах на мае пытаньні. Я так і не даведаўся, за кошт чаго мной быў зароблены імідж нарцыса, якім мне раз-пораз тыцкаюць у твар. У такой сытуацыі я мушу пайсьці на радыкальную зьмену фармата свайго блога.

Адгэтуль у маім блогу ня будзе:
— допісаў пра падзеі з майго жыцьця (і любых апавяданьняў зь Я-наратарам);
— рэфлексій з нагоды ўбачанага, пачутага, прачытанага;
— пытаньняў да фрэндоў;
— флэш-мобаў і ўсяго таго, што мы называем жж-чаўпяжнёй;
— карцінак і фотак чужога аўтарства, маіх паштовак на аснове гэткіх карцінак і фотак;
— пастоў са спасылкамі на чужыя вэб-рэсурсы, нават, калі на іх будуць матэрыялы, зьвязаныя са мной і маёй творчасьцю.

Адгэтуль у маім блогу будуць пераважаць:
— фотаздымкі майго аўтарства (без выявы мяне);
— відэа майго аўтарства (без выявы мяне, але з маім голасам);
— літаратурныя творы безь Я-наратара;
— моўныя практыкаваньні;
— пераклады песень і, магчыма, прозы, вершаў;
— аўдыёзапісы (з маім голасам, але не часьцей, чым 1 раз на месяц).

Адгэтуль трымаюся наступнай палітыкі камэнтаваньня:
— для фрэндоў і любых зарэгістраваных карыстальнікаў ЖЖ я пакідаю магчымасьць камэнтаваць мае допісы;
— камэнтую, калі будзе жаданьне, допісы фрэндоў і іншых карыстальнікаў ЖЖ;
— не адказваю на камэнтры да маіх допісаў (апроч тэхнічных пастоў: [1] і [2]).

Да таго ж блог Іры, які выконваў функцыю трансьлятара rss майго сайта, будзе выдалены.

83 comments|post comment

ДЗІЎНЫЯ ГРАБЛІ САМАЗАКАХАНАСЬЦІ [23 Sep 2008|12:47pm]
[ music | Евгений Дога - Мой ласковый и нежный зверь ]

Паколькі я "яшчэ і тупы", а кампэтэнтны спэцыяліст адказу не дае, дык хочу паспадзявацца на народную мудрасьць, пытаючыся ў вас:

1) што такое самазакаханасьць, у чым яна праяўляецца?
2) як вызначыць яе памеры?
3) чаму, калі [info]balachon у сваім блогу канстатуе пэўныя факты ўласнага жыцьцёва-творчага дыскурсу і пэрыядычна спрачаецца зь нечай безапэляцыйнасьцю, дык гэта называецца самазакаханасьцю, а калі ж уласны жыцьцёва-творчы дыскурс на старонках свайго ЖЖ прэзэнтуе [info]maryjka_ і рэгулярна ўбольваецца з нагоды нявыплаты ганарараў за перадрукі ейных ЖЖ-пастоў, дык гэта мянуецца нормай і барацьбой за справядлівасьць?

Нешта ня сточваюцца канцы з канцамі. Як ты гэтыя граблі ні круці...

9 comments|post comment

АСТРАНАЎТЫ БЕЛАРУСКАГА БЛОГІНГУ [22 Sep 2008|08:03pm]
[ music | ATB - Mysterious Skies ]

SunshineЁсьць такі фільм "Sunshine", дзе апавядаецца пра палёт касьмічнага карабля зямлян да Сонца, каб скінуць на яго адмысловую бомбу, што мусіла б спыніць працэсы затуханьня сьвяціла. Экіпаж касмаплаву складаўся з васьмі чалавек: 6 мужчын і 2 жанчыны (цікава чаму?). Зь фільма няясна, ці праходзілі ўсе чальцы экіпажа тэсты на псыхалягічную сумяшчальнасьць. Але перад падлётам да Мэркура несумяшчальнасьць праявілася: адзін астранаўт стаў тузаць другога, бо апошні перасядзеў у кабіне сувязі зь Зямлёй, і першы ня змог адправіць вестачку дадому (карабель заляцеў у мёртвую для сувязі зону). У далейшым лёзы несумяшчальнасьці неаднойчы паказалі сябе, хаця экіпаж і працягваў быць адданым абавязку выкананьня місіі.

Падумалася: калі б на месцы астранаўтаў з "Sunshine" апынулася восем беларускіх блогераў, дык ростыркі - як на псыхалягічнай, так і на ідэалягічнай глебе - пачаліся б ужо на падлёце да Месяца. І яшчэ за доўга да Вэнэры хто-небудзь з каманды спрамогся бы адправіць вышпаменаваную бомбу ў бок Зямлі. А ўсё таму, што дастатковая колькасьць нашых блогераў імкнецца навязаць іншым ўласныя правілы гульні, якімі не кіруюцца самі.

Калі можаце запярэчыць, дык паспрабуйце прапанаваць восем фрэндоў, якія склалі б ідэальную каманду для палёту да Сонца.

64 comments|post comment

КОЦІКІ ВУРКОЦІКІ [22 Sep 2008|04:39pm]
[ music | Linkin Park - HIGH vOLTAGE ]

Коцики вуркоцыки
Зырькия очыки
У цемры сядаюць
Варагов ся дажыдаюць.

Пабаловіцкі зборнік, XVIII ст.

Cats

Малюнак: www.andreagalvani.com

3 comments|post comment

"СТРАСТЕЙ ДОСАДЫ ТЕРПЯШЕ..." [22 Sep 2008|12:34am]
[ music | John Murphy - All To Heaven / A Particulary Beautiful Day ]

Адзін з самых дзіўных вершаў Сімяона Полацкага апавядае пра юнага манаха і дэманскія чары спасланыя на яго срамный уд, а таксама пра спосаб лячэньня падобнай болесьці.

Осязание
В обители некоей инок юный бяше,
иже многи от страстей досады терпяше:
не може коснутися своим срамным удом
без мыслей злых, но с многим в уме брася блудом.
Теж обет сотворил есть тым ся не касати,
аще бы и велику болезнь пострадати.
Далей )

post comment

"ПІЗЬДЗЕЦ САМАЗАКАХАНЫ": ЦЫТАТЫ І КОНКУРС [21 Sep 2008|02:42am]
[ music | J:МОРС - Паветра ]

Мне далікатна прапануюць заткнуцца:

балахонаў, вы пізьдзец самазакаханы. задралі ўжо, чэс слова. нармальныя мужыкі спакойна пагадзіліся альбо адмовіліся, кожны па сваіх прычынах. а вы ўсё ходзіце і трындзіце, і трындзіце. колькі можна?
Рыхтуйце срэбныя кулі, тады можа і заткнуся :)

А наконт нармальнасьці добра сказаў Валодзя Пугач з J:МОРС:
Меньше всего я хочу быть нормальным мужчиной! Эти усредненные понятия меня пугают.
Зь ім цяжка не пагадзіцца.

А зараз - увага конкурс! Улетку 2005 г. я залечваў зубы. Дакторка, што збыткавалася зь мяне, замест таго, каб даць сурвэтку падцерці сьліні, заявіла, што ў нармальнага мужчыны сурвэтка павінна быць заўжды з сабой. Пытаньне: якое прозьвішча мела гэтая стаматалягіня? Пераможац атрымае кнігу "Імя грушы", альманах "Калосьсе" з маёй аповесьцю "Сьнег капітана Мантгомэры", дыск з рознымі аўдыёзапісамі, зьвязанымі з маёй творчасьцю і арыгіналам майго відэазавроту з нагоды эратычна-літаратурнага календра. Адказ ляжыць на паверхні. Залічаны будзе максімальна блізкі да праўды варыянт.
60 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]