Home
Маё Балота
Recent Entries 
24th-Jul-2008 10:59 pm - Agrimonia eupatoria і іншая бла-бла-бла
Сэрца
Вось і скончылася самае адметнае мерапрыемства біялагічнага факультэта.
Самая-самая класная летняя практыка is over! Не верыцца...
Нарэшце дома. Нарэшце вакацыі. Нарэшце лета.
КПД 100%, а неяк сумна... Сумна казаць: бай-бай Валожын!

Я тебя не скоро позабуду
Может, через двадцать
Может, через тридцать
Может, через сорок
Но не скоро...

А яшчэ я буду сумаваць па сваёй лепшай першай групе.Read more... )
13th-Jul-2008 05:00 pm - Home, sweet home!
Сон
Планы на хатнія выходныя амаль цалкам удаліся.
Толькі не атрымалася паесці ненармальнай ежы.
А так хацелася проста кавы з канапкамі зранку...
Затое марозіва ў такую спёку зайшло ой як добра :))
Інтэрнэт-залежнасць зусім прайшла,
адзіная рэч, якая прымусіла мяне ўключыць кампутар - змена пароля.
Ніколі не думала, што так цяжка прыдумаць новы пасворд!
Відаць, за 2 тыдні практыкі мозг заплыў жырам,
там толькі і робім, што арганізуем tea-breaks і іншыя святы жывата.
Так што і ў Калдыках жыць можна))
Ладна, паехала геабатаніць!
Дарэчы, Лемеза скончыў кафедру біяхіміі!
Мо гэта нейкі знак?
10th-Jun-2008 11:10 pm - Game over
skeleton
Засунуць сваё цельца ў плед і заснуць на гадкоў гэтак 100...
Так хранова мне даўно не было!
Толькі пледа няма...
3rd-Jun-2008 09:18 pm - Хутка, хутка, хутка іспыт
pirat-cat
Я наогул не лаюся матам,
але, калі стану педагогам,
прыйдзецца вывучыць прафесійную лексіку...
Velcom )
1st-Jun-2008 03:00 pm - Лета
frog-o-kitty
Лета падкралася незаўважна. Сёння 1 чэрвеня! Ура!
Надвор'ецца супер! Якраз для таго, каб сядзець дома і вучыць педагогіку
Зараз бы на прыроду ці хоць у батанічны сад.
Дарэчы, вы ведаеце, што у ЦБС жыве самая капрызная мадэль?
Гэта вастралісты клён. Каб сфатаграфаваць яго, мне спатрэбілася больш за паўгадзіны.
Пры спробе націснуць кнопку фоцік вырубала. А калі ў аб'ектыў трапляла што-небудзь іншае, усё спрацоўвала.
Тым не менш вось пару кепскіх выяваў гэтага цуда і не толькі.
Fotki )
30th-May-2008 12:21 am - НРМ і ўсе-ўсе-ўсе...
Сэрца
Проста акурат тое, чаго хацелася...
Акустыка надае асаблівую атмасферу, якую зараз мала дзе знойдзеш.
Песенны склад - лепей не прыдумаеш, самае 'смачненькае'.
А 'раяль у кустах'... Элтан Джон адпачывае))
Суперскі канцэрт ва ўсіх сэнсах, і толькі паспрабуйце са мной не пагадзіцца!
Дзякуй таму, хто ўсё ж выцягнуў мяне на канцэрт, і усім, хто склаў кампанію.
27th-May-2008 10:57 pm - I hate evyrything in this silly world!
skeleton
Што за жэрсць такая творыцца?
У мяне сёння хоць што небудзь атрымаецца?!
Праграмы не працуюць, кампутар вісне, пры гэтым ляцяць у вырай усе напрацоўкі,
я тупа не магу знайсці адну кнопку на прынтары, ведаючы, дзе яна знаходзіцца,
я не магу вывучыць ні адно пытанне на заўтра, нягледзячы на тое, што маю канспект,
стала відавочным, што мяне ўсёж ігнаруюць дарагія мне асобы,
а тыя, якія раптам сёння вырашылі мне патэлефанаваць, нагаварылі кучу гадасцяў,
ну і канешне я проста афігенна своечасова захварэла...
to be continued...

P.s. Памяняла wallpapper на тэлефоне.
Відаць, фотка Варкуса не прынесла мне шчасце (без крыўд).
P.p.s. Нешта 'аптымістычна' пачаў выглядаць мой ЖЧ,
пэўна, пазітыў зараз у дэфіцыце і мне яго яўна не хапіла.
22nd-May-2008 09:33 pm - Чыстая палітра - гэта можа быць сумна
чакаю
Шэрасць апанавала не толькі над Канзасам, апошнім часам пахмурнае надвор'е мяне проста забівае, а шчэ гэтыя дажджы, хоць з дому не выходзь... Вярніце мне сонца!
А яшчэ вярніце мне дзьмухаўцы пад маім вакном. Навошта іх пакасілі?
Камусьці яны могуць падавацца проста пустазеллем, але я іх люблю. За іх чароўны жоўты колер.
Я наогул па жыцці шмат увагі надаю колерам. Для мяне гэта, пэўна, аснова прыгажосці. Я абажаю імпрэсіяністаў за іх адчуванне і бачанне рознакаляровасці свету. Я абажаю дзяўчын, якія праводзяць шмат часу перад люстэркам, абіраючы, што сёння апрануць, і знаходзяць проста шыкоўныя спалучэнні тэкстылю, фарбаў, стыляў... Я абажаю квітнеючыя дрэвы і кусты, розных пераліваючыхся 'інсэктаў', якія мітусяцца ля іх, наогул усю непаўторнасць фарбаў прыроды...
А сёння зноў шэры халодны дождж.
Зноў непазітыўныя думкі з афіцыяльным візітам у маёй галаве.
Гэтая вясна нешта зацягнулася...
8th-May-2008 10:58 pm - сall me manana
skeleton
Сёння я адчула сябе зусім старой.
Можа гэта таму, што ад працы ды кіравання ломіць косці ці гэта я пачынаю хварэць?
А можа мне проста ўжо падарылі падарунак на дваццацігоддзе?
А заўтра? ужо заўтра? 9.05.08? мусіць нешта адбыцца...
І гэта не парад з нагоды Дня перамогі.
п.с. Мне абсалютна ўпадлу класці грошы на тэлефон,
і нешта мне падказвае, што з гэтага нічога добрага не будзе, не ёсць...
Пічальна.
21st-Apr-2008 12:46 am - Bubo bubo - наш лепшы сябар...
frog-o-kitty
Я звар'яцела...
Ці проста я сёння выпіла зялёную гарбату?
ой-ё-ёй, ну тут і лухта )
This page was loaded Jul 26th 2008, 3:26 pm GMT.